«Думаў, што заб'юць». Украінца, які жыў у Беларусі, затрымалі па справе «Гаюна» і пужалі смяротным пакараннем — ён расказаў, як усё было

18 июля 2026 в 1784397660
Мстислав Журавлёв / «Зеркало»

Украінец Ілля (імя зменена ў мэтах бяспекі) больш за дзесяць гадоў пражыў у Беларусі, стварыў сям'ю і выхоўваў дзяцей. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны мужчына пачаў перадаваць у тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» звесткі пра перамяшчэнні расійскіх войскаў - і за гэта прайшоў праз затрыманні, СІЗА і пагрозы смяротным пакараннем. У снежні 2025 года яго ноччу вывезлі ў лес, а затым перадалі украінскаму боку. Гісторыю Іллі расказвае праваабарончы цэнтр «Вясна» - мы пераказваем гэты тэкст.

Марш в память 10 миллионов украинцев, погибших во время Второй мировой войны. Берлин, Германия, 8 мая 2025 года. Фото: lookby.media

Жыццё Іллі ў Беларусі пачыналася як звычайная гісторыя пра каханне: знаёмства ў інтэрнэце ў пачатку 2010-х, пераезд з Украіны, шлюб, дзеці. Некалькі гадоў сям'я жыла ў Мінску, а пасля, як шматдзетная, атрымала жыллё ў рэгіёне. Ілля ўладкаваўся ў таксі - і менавіта гэтая праца звязала яго далейшы лёс з вайной.

- Калі пачалася вайна ва Украіне, я працаваў у таксі. Я бачыў перамяшчэнні расійскіх войскаў, вазіў вайскоўцаў, размаўляў з імі. Усё гэта фіксаваў на тэлефон і перадаваў у тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн», - расказаў Ілля.

Але спярша яго дзеянні прыцягнулі ўвагу сілавікоў праз каментары ў сацсетках, дзе Ілля спрачаўся з прапагандысцкімі выказваннямі. За гэта ў 2023 годзе яго затрымалі - каля шасці гадзінаў трымалі ў цэнтральным РУУС, а потым далі 15 сутак.

- Як мне потым сказалі ў КДБ, яны ўбачылі недзе ў TikTok мой каментар <…> Каментар быў наступны. Адзін украінец напісаў пад відэа, што «мы за Беларусь, мы з беларусамі адзіны народ», але ён жыў ва Украіне і быў за Расію, за вайну. Я яму ў адказ напісаў: «Ты лепш рот прыкрый, таму што ў мяне знаёмы ў ВСУ». Яшчэ быў каментарый у Youtube пад відэа з Лукашэнкам. Ён там нешта пра ўкраінскі народ гаварыў, а я яму як зварот напісаў: «Вы не ведаеце ўкраінскі народ, а з боку гаворыце». За гэта мне яшчэ і па галаве далі - разочак хляснулі добра так, - успамінае Ілля.

«Да простят они меня, но они обнаглевшие и хамоватые». Вышло исследование о том, что беларусы думают о себе и соседях

Другое затрыманне адбылося ўвосень 2025-га, калі беларускія сілавікі атрымалі доступ да базы даных «Гаюна» пасля затрымання адміністратаркі канала. Іллю падманным чынам выклікалі нібыта ў міграцыйную службу, а на месцы яго чакалі супрацоўнікі ГУБАЗіК.

- Я адразу тэлефон кінуў на сядзенне і рукі падняў - зразумеў, што гэта па мяне, - расказвае Ілля. - Спачатку сказалі, што дадуць «годзік», а потым - што ад трох да сямі гадоў зняволення. Я быў у шоку.

Следчы адкрыта пагражаў мужчыне смяротным пакараннем, а сілавікі спрабавалі ціснуць на яго жонку, патрабуючы доступ да камер у кватэры. Жанчына адмовілася, за што пачула пагрозы адправіць яе на трое сутак арышту. Іллю завялі крымінальную справу па артыкуле аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і адправілі ў СІЗА.

СИЗО-2 в Витебске. Фото: ПЦ «Весна»

Там украінец сутыкнуўся з тым, як сістэма ставіцца да палітычных зняволеных - «нават забойцы і махляры, уражаныя» гэтым. На дзвярах камеры вешаюць жоўтыя біркі прафуліку, спаць дазваляюць толькі на верхніх ложках пад камерай назірання, а на этапах увесь час трымаюць у кайданках.

- Аднойчы я выклікаў лекара - у мяне язва, два тыдні так круціла, што ледзь вытрымаў. Прасіў лекі. А ён прыйшоў і сказаў: «Ідзі ты нахер, б***ь, не пі***і, што ў цябе нешта тут баліць». Нічога не даў, - расказвае Ілля.

У снежні 2025 года мужчыну сярод ночы вывезлі з камеры ў невядомым напрамку. Апынуўшыся ў зімовым лесе сярод узброеных людзей у масках, ён быў перакананы, што яго прывезлі на расстрэл.

- Я рэальна перапужаўся, думаў, што заб'юць, - прызнаецца сураўмоўца «Вясны».

«У краіне, дзе за іншадумства называюць "тэрарыстам", смяротнае пакаранне можа пагражаць любому». Тихановская - о высшей мере

Аднак замест гэтага Іллю разам з іншымі палітвязнямі перадалі ўкраінскаму боку.

Праз некалькі гадзін, пасля пераезду і пераапранання, яго давезлі да месца перадачы. Калі знялі павязку з вачэй, мужчына ўбачыў украінскіх вайскоўцаў, журналістаў і кіраўніка ўкраінскай разведкі Кірыла Буданава - і зразумеў, што апынуўся дома.

Сёння Ілля знаходзіцца ў адной з еўрапейскіх краін, атрымаў статус часовай абароны і ўжо знайшоў працу. Ён накіроўвае большую частку заробку жонцы і дзецям, якія засталіся ў Беларусі, і спрабуе сабраць грошы на дакументы, неабходныя для іх пераезду.

- Зарплата маленькая, але трэба нешта зарабляць. Грошы аддаю на ежу, за кватэру, астатняе перасылаю жонцы. Яна засталася адна. А трэба карміць дзяцей, плаціць за дзве кватэры і садок. Мая галоўная мэта - хутчэй іх вывезці, - кажа Ілля.

Читайте также

«Само слово "согласиться" вызывало у меня тошноту». Алана Гебремариам рассказала о своем опыте вербовки и об отношении к сотрудничеству"
«Особенно показательна роль беларусских производителей». В Киеве рассказали, как Лукашенко помогает России вести войну

Новости по теме:

Беларусов продолжают агитировать ехать воевать против Украины через местные чаты. Вот как

Зеленский упомянул министра обороны и протесты украинцев в своем вечернем обращении

Останки в пяти мешках. Убийство под российским Всеволожском оказалось связано с мошенничеством вокруг выплат за войну

Полная версия