Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. «Много раз пожалела». В Threads обсуждают плюсы и минусы ID-карт по сравнению с обычными паспортами
  2. Для владельцев электросамокатов с 1 сентября заканчивается «амнистия»
  3. «Сразу вспомнились репортажи из Северной Кореи». Барановичская школа запретила ученикам волнистые и крашенные волосы и узоры на висках
  4. КГБ задержал группу беларусов по подозрению в сборе закрытой информации об оборонных предприятиях
  5. В Беларуси начался дефицит грузовых вагонов-платформ. «Железнодорожники Беларуси»: дело в воинских перевозках
  6. «Занимались сексом несколько раз за ночь». Беларус почти год спал с замужней женщиной — говорит, стыдно перед ее супругом не было
  7. Из глухой провинции он стал одним из крупнейших городов Беларуси. Этому помог русский князь, подавивший восстание, — рассказываем
  8. Холода не будет, но и летней погоды — тоже. Вот чего ждать на неделе с 31 августа по 6 сентября


Год назад, 6 жніўня 2022 года, у Лондане з’явілася выдавецтва «Скарына». На сваім сайце ініцыятыва падзялілася прамежкавымі вынікамі працы.

Фотография используется в качестве иллюстрации. Фото: pixabay.com
Выява мае ілюстратыўны характар. Фота: pixabay.com

Выдавецтва заснаваў беларускі бібліятэкар Ігар Іваноў, што стала жыве і працуе ў сталіцы Вялікабрытаніі.

Першай кнігай «Скарыны» стаў паэтычны зборнік Ганны Комар «Мы вернемся». Гэта кніга дакументальнай паэзіі, кніга галасоў тых, хто з’ехаў з Беларусі пасля падзей 2020-га. За ёй выйшаў пераклад украінскага пісьменніка беларускага паходжання Агатангела Крымскага «Бэйруцкія апавяданьні».

Наступная прэзентацыя адбывалася ў Лондане ў лістападзе 2022 года. Да таго часу «Скарына» выдаў кнігу прозы Уладзіслава Гарбацкага «Mercks Graz!», якая складаецца з аднайменнай рамантычнай аповесці і падарожных нататак з аўстрыйскага Граца. «Найпрыгажэнная віцебская гаворка і нечаканыя паралелі з Віцебскам ствараюць шматслойны эфект: гістарычная аповесць пра Грац ХVII стагоддзя, насельніцтва якога было сцёртае паляндрай (багіняй смерці. — Заўв. рэд.), успрымаецца праз прызму беларускіх гаворак, амаль сцёртых расійскай каланіяльнай палітыкай», — піша выдавецтва.

Наступнай навінкай стала невялікая кніга «Belarus Knockin' at the Vaticanʼs Door» на англійскай мове, расказвае пра беларускіх палітвязняў-хрысціян і аналізуе палітыку Ватыкана адносна беларускіх пратэстаў 2020 года.

Вясной 2023 года выйшлі тры зборнікі паэзіі — багаслоўская «Літургія часу» Алеся Дуброўскага, «Corpus Vile» Артура Камароўскага і дэбютны зборнік «Выпадак» Дзмітрыя Рубіна.

У ліпені быў надрукаваны паэтычны зборнік-фотаальбом «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine», падрыхтаваны паэтам Алесем Плоткам і фатографамі Алесем Пілецкім і Станіславам Крупажам па слядах беларускіх пратэстаў і вайны ва Украіне.

Кнігі можна набыць афлайн, даступныя і замовы электронных версій.