Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. «Много раз пожалела». В Threads обсуждают плюсы и минусы ID-карт по сравнению с обычными паспортами
  2. КГБ задержал группу беларусов по подозрению в сборе закрытой информации об оборонных предприятиях
  3. Для владельцев электросамокатов с 1 сентября заканчивается «амнистия»
  4. Холода не будет, но и летней погоды — тоже. Вот чего ждать на неделе с 31 августа по 6 сентября
  5. «Занимались сексом несколько раз за ночь». Беларус почти год спал с замужней женщиной — говорит, стыдно перед ее супругом не было
  6. Из глухой провинции он стал одним из крупнейших городов Беларуси. Этому помог русский князь, подавивший восстание, — рассказываем
  7. В Беларуси начался дефицит грузовых вагонов-платформ. «Железнодорожники Беларуси»: дело в воинских перевозках
  8. «Сразу вспомнились репортажи из Северной Кореи». Барановичская школа запретила ученикам волнистые и крашенные волосы и узоры на висках


Святлана Ціханоўская павіншавала Алеся Бяляцкага з атрыманнем Нобелеўскай прэміі міру.

Фото: t.me/tsikhanouskaya
Фото: t.me/tsikhanouskaya

— Гэта выдатная навіна! Алесь Бяляцкі — гонар беларусаў. Цяпер пра гэта ведаюць ва ўсім свеце. Цяпер у Беларусі ёсць яшчэ адзін Нобелеўскі лаўрэат — які супрацьстаіць дыктатуры і вайне, — заявіла лідар дэмакратычных сілаў.

Палітык павіншавала праваабаронцу і яго родных з узнагародай і адзначыла, што для яго сям'і гэта вельмі важны знак падтрымкі.

— Гэтая ўзнагарода — яшчэ і прызнанне ўнёску ўсіх беларускіх праваабаронцаў у забяспечэнне міру і правоў чалавека. Таму я віншую кожнага, хто абраў гэта справай свайго жыцця, — кажа Ціханоўская. — На жаль, пра ўручэнне Нобелеўскай прэміі Алесь не даведаўся імгненна разам з намі. Ён не прыедзе ў Осла з нобелеўскай прамовай, бо Алесь Бяляцкі, як і тысячы беларусаў, знаходзіцца за кратамі па палітычных прычынах. Ужо другі раз яго прызналі палітзняволеным. І гэта сведчыць пра тое, што рэжым з’яўляецца пагрозай міру і свабодзе беларускага народа.

Палітык адзначыла, што гэта далёка не першы выпадак, калі прэмію міру атрымлівае чалавек, які знаходзіцца за кратамі па палітычных прычынах.

— Але гэта першы выпадак, калі ўся Беларусь ганарыцца Нобелеўскім лаўрэатам у турме. Я ўпэўненая, што тыя, хто ўчыніў рэпрэсіі супраць Алеся і тысяч невінаватых людзей, хутка застануцца ў невядомым мінулым. А ў гісторыю ўвойдуць менавіта такія героі, як Алесь Бяляцкі.

Нагадаем, Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру разам з расійскай праваабарончай арганізацыяй «Мемарыял» і ўкраінскай праваабарончай арганізацыяй «Цэнтр грамадзянскіх свабод».