Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. В Беларуси исчезли еще пять населенных пунктов
  2. Владельца одного из брендов беларусской одежды, недавно объявившего о закрытии, задерживали силовики — «Вясна»
  3. Этот географ не «пропил глобус», а написал один из главных бестселлеров беларусской литературы. Вот его история — в пяти пунктах
  4. Французов поставили на колени. На чемпионате мира прошел первый полуфинал — рассказываем, как это было
  5. У беларусов стало на одну безвизовую страну больше
  6. Беларус подался на польскую визу после депортации, ждал месяц. И что в итоге?
  7. Беларусских абитуриентов зовут поступать на сотрудников КГБ. Чем их заманивают и о чем не говорят
  8. «Родители должны такого ремня ему дать». После видео с дракой подростков в Минске милиция начала проверку
  9. «За 500 долларов работать не будем». В сети появилось обращение, вероятно, от мигрантов из Узбекистана, которые приехали в Беларусь
  10. Российский блогер избил двух мужчин на Зыбицкой в Минске. Один из них впал в кому, ему собирают более 320 тысяч евро на лечение
  11. «Русское лобби гасит все». Почему в Беларуси за неделю закрылись три известных бренда одежды — источник
  12. «Тое, што адбывалася, немагчыма апісаць словамі». Северинец рассказал, что происходило на Окрестина в августе 2020-го
  13. Этот «непростой» иностранец в 2020-м хвалил Лукашенко и говорил, что «никто не украдет» его имущество. Но реальность оказалась иной
  14. Стал известен приговор экс-помощнику Лукашенко Игорю Брыло по громкому «молочному делу» — «Наша Ніва»
  15. «За день „поднимаю“ 650 рублей». Водители WB Taxi рассказали, сколько получают на самом деле
  16. На торги выставили недвижимость банковского топ-менеджера
  17. 60 лет одиночества. Сборная Англии снова не выиграет футбольный ЧМ — рассказываем, как британцы безвольно уступили в полуфинале
  18. «Фон спокойный». Беларусы в Москве, Питере и Екатеринбурге рассказали про бензин и прилеты


/

Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў і беларусак з надыходам 2025 года. У гэты раз яна прысвяціла свой зварот тэме сям'і і зрабіла яго цалкам на беларускай мове (ад гэтай традыцыі былі адступленні ў пачатку 2024 і 2021 гадоў, калі часткова словы былі па-руску).

Ціханоўская звярнула ўвагу, што Новы год звычайна быў для беларусаў сямейным святам.

— У гэты дзень сваякі з усіх куткоў краіны збіраліся разам. Вярталіся з камандзіровак, адкладалі падрыхтоўку да сесіі, адмянялі працоўныя сустрэчы. Усё для таго, каб сустрэць Новы год у коле самых блізкіх, у цяпле сям'і, — сказала яна.

Таксама Ціханоўская нагадала, як год за годам, «забыўшыся пра сваркі і разыходжанні», беларусы і беларускі сустракалі Новы год за адным сталом. Але цяпер, падкрэсліла Ціханоўская, гэта часта немагчыма.

— Апошнія чатыры гады сталі для многіх беларусаў сапраўдным выпрабаваннем.
Спачатку цяжкасці гуртавалі нас. Але паступова камунікаваць адно з адным станавілася
ўсе складаней. Адзін працягвае штодзённа крытыкаваць рэжым. Іншы абірае падманлівае пачуццё бяспекі і пазбягае размоваў пра палітыку. Адна смела імкнецца размаўляць на роднай мове. Іншая вучыць не высоўвацца, каб не наклікаць бяды, — прывяла прыклады Ціханоўская.

Па словах лідаркі дэмсілаў, сёння блізкія людзі сумуюць адно па адным — і з надзеяй чакаюць часу, калі іх не будуць раздзяляць сотні кіламетраў.

— Мы тэлефануем бацькам кожны тыдзень, дасылаем дзецям фотаздымкі хатніх жывёл,
плануем сустрэчы раз на год, просім знаёмых перадаць закаткі. Але гэтыя маленькія
жэсты клопату не заменяць сапраўдную сям’ю. Сям’ю, якой сёння дзяржава перашкаджае
быць разам, — лічыць Ціханоўская. — Калі кожны дзень на цябе сыплюцца новыя праблемы, дзе ўзяць сілы спачуваць чужым бедам? Трывога аб пратэрмінаваным пашпарце, змаганні за візу, каб пабачыць родных, выплата рэжыму бясконцых штрафаў, месяцы пошукаў працы на новым месцы. Пасярод гэтых бясконцых турботаў мы ўсё больш баімся, што перастаём адчуваць адно аднаго і страчваем агульную мову.

Таксама Ціханоўская адзначыла, што «сумнявацца і спрачацца адно з адным» беларусаў і беларусак прымусілі менавіта 30 гадоў дыктатуры.

— Страх застацца незразумелымі перашкаджае нам зблізіцца. Мы баімся, што развучыліся дарыць цяпло і клопат. Боль і стомленасць робяць нас самотнымі і закрытымі. Ды і ўвогуле, жыць крыўдамі прасцей, чым наладжваць адносіны і падтрымліваць адно аднаго. Але так важна працягваць шукаць і знаходзіць паразуменне, — дадала Ціханоўская. — Нас шмат, мы розныя. Але ў момант адзіноты і страху важна не забываць пра тое, што нас аб’ядноўвае.

Сярод рэчаў, якія аб’ядноўваюць, лідарка дэмсілаў назвала водар бабуліных дранікаў зранку, смак глазураваных сыркоў і марозіва «Каштан», грукат колаў электрычкі па дарозе на дачу, а таксама паездкі ў Белавежскую пушчу, святкаванне Купалля, паходы ў лес па грыбы, матуліны калыханкі і песня Дзеда-Барадзеда, журавіны ў цукры, спрэчкі пра лепшую згушчонку і школьныя экскурсіі ў Мірскі замак.

— Нас аб’ядноўваюць наш край і наш нораў. Наш агульны дом, імя якому Беларусь.
Наша сям’я — гэта не толькі людзі, родныя нам па крыві. Гэта нашыя сваякі, сябры, нашыя калегі і суседзі. Гэта і ёсць сапраўдная сутнасць нашага народа — бачыць блізкіх ва ўсіх беларусах навокал. Бачыць чужое гора як сваё і імкнуцца дапамагаць адно аднаму, — сказала Ціханоўская.

У канцы звароту лідарка дэмсілаў нагадала, што «ўсе мы хочам аднаго»: быць разам, побач са сваімі блізкімі, жыць без страху за свабоду, будучыні без гвалту, ціску і пераследу. Таму Ціханоўская заклікала «праяўляць цярпенне, павагу і разуменне», а таксама падтрымліваць адно аднаго, «нягледзячы на ўсе перашкоды».